Сэру Эпеніса Такамбау

Сэру Эпінісу Такамбау
Seru Epenisa Cakobau
кароль Фіджы
5 чэрвеня 1871 — 10 кастрычніка 1874

Нараджэнне 1815
Смерць 1883
Бацька Tanoa Visawaqa[d]
Маці Адзі Савусаву
Дзеці Adi Asenaca Kakua Vuikaba[d][1], Josefa Celua[d][1] і Epeli Nailatikau I[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэру Эпінісу Такамбау (фідж.: Seru Epenisa Cakobau; 1815 г. — 1 лютага 1883 г.) — правадыр вострава Мбау, першы і апошні кароль Фіджы.

Біяграфія

Нарадзіўся на востраве Мбау або на адным з суседніх астравоў на ўсход ад Віці-Леву ў сям’і правадыра Таноа Вісавака, які аспрэчваў уладу Рока Туі-Мбау, вярхоўнага правадыра Мбау. У 1832 г. пасля чарговага канфлікта Таноа Вісавака пакінуў Мбау, таму Сэру Эпінісу гадаваўся за межамі радзімы. У 1837 г. ён вярнуўся на Мбау і ўзначаліў змову супраць Туі-Мбау. Пасля забойства вярхоўнага правадыра ўлада апынулася ў руках яго бацькі. Пазней Сэру Эпінісу атрымаў дадатковае імя Такамбау (літаральна «разбуральнік Мбау») і ажаніўся з адной з дачок зрынутага манарха.

У 1852 г. Сэру Эпінісу ўспадкоўваў уладу бацькі. Да таго часу правадыры Мбау ўжо кантралявалі значную частку Фіджы. Іх галоўнымі супернікамі былі вярхоўныя правадыры вострава Авалау і валадары Тонга. Авалау з’яўляўся галоўным і найбольш багатым цэнтрам еўрапейскага гандлю. Танганцы кантралявалі ўсходнія астравы Фіджы. У 1853 г. Такамбау заключыў дамову з валадаром Тонга, якая прадугледжвала дапамогу супраць правадыроў Авалау і іх саюзнікаў, а таксама хрышчэнне самога Сэру Эпінісу. У 1855 г. ён разам з танганцамі атрымаў перамогу. 11 студзеня 1857 г. афіцыйна прыняў хрысціянства і адмовіўся ад канібалізму.

У 1855 г. Сэру Эпінісу сутыкнуўся з ціскам ЗША, якія даслалі да берагоў Фіджы ваенны карабель і запатрабавалі 38 531 долараў у якасці кампенсацыі згуб амерыканскіх грамадзян. Такамбау спадзяваўся выйграць час і прызнаў частку свайго абавязка ў 5 000 долараў. У 1858 г. ЗША паўтарылі акцыю. Такамбау звярнуўся да брытанскага консула з прапановай перадаць значную частку сваёй тэрыторыі ў абмен на падтрымку і выплату абавязка. Аднак пасля наведвання Фіджы спецыяльнай брытанскай камісіяй яму было адмоўлена, паколькі чальцы камісіі палічылі, што Сэру Эпінісу не з’яўляецца паўнавартым манархам.

У 1865 г. па ініцыятыве брытанскіх гандляроў была створана канфедэрацыя правадыроў тавата. Такамбау абвяшчаўся вярхоўным правадыром, што дазволіла яму перадаць частку земляў прыватным уласнікам і такім чынам разлічыцца з ЗША. У 1871 г. пасля адмовы танганскага стаўленніка Ма’афу ад улады па ініцыятыве брытанцаў Сэру Эпінісу быў афіцыйна прызнаны каралём Фіджы, хаця яго ўлада абмяжоўвалася іншымі правадырамі. Аднак новы ўрад апынуўся эканамічна недзеяздольным, што прывяло да сацыяльных хваляванняў. 10 кастрычніка 1874 г. Такамбау афіцыйна адрокся ад тытула на карысць брытанскай каралевы Вікторыі.

Ужо ў якасці экс-манарха Такамбау наведаў разам з прадстаўнікамі сваёй сям’і Аўстралію, дзе ў той перыяд знаходзілася брытанская адміністрацыя. Візіт пакінуў у яго вялікае ўражанне. Аднак некалькі яго сыноў заразіліся адзёрным вірусам і прывезлі яго з Аўстраліі на Фіджы. Успыхнула эпідэмія, якая мела катастрафічныя наступствы. У выніку хваробы і паўстанняў загінула трэць фіджыйцаў.

Памёр 1 лютага 1883 г. на Фіджы. Пры жыцці быў двойчы жанаты, меў 11 дзяцей.

Зноскі

  1. а б в Geni.com — 2006.

Спасылкі

Read other articles:

قضاء المجر الكبير  - قضاء إداري -   خريطة الموقع تقسيم إداري البلد  العراق[1] المحافظة محافظة ميسان العاصمة المجر الكبير النواحي ناحية الخير، ناحية العدل إحداثيات 31°25′46″N 47°12′13″E / 31.4294°N 47.20355°E / 31.4294; 47.20355  السكان التعداد السكاني 215 الف نسم...

 

Гандерангл. Gander Основні дані 48°57′25″ пн. ш. 54°36′32″ зх. д. / 48.95694° пн. ш. 54.60889° зх. д. / 48.95694; -54.60889Координати: 48°57′25″ пн. ш. 54°36′32″ зх. д. / 48.95694° пн. ш. 54.60889° зх. д. / 48.95694; -54.60889 Країна КанадаРегіон  Ньюфаундл...

 

Ehemalige Frauengebäranstalt, heute Isarpost Eventlocation Die ehemalige Frauengebäranstalt in München, Sonnenstraße 24/26 in der Ludwigsvorstadt, ist ein unter Denkmalschutz stehendes Backsteingebäude. Es wurde in den 1850er Jahren als Frauen- und Geburtsklinik erbaut und von den 1920er bis in die 1990er Jahre als Postdienstgebäude genutzt. Heute beherbergt es wieder eine private Klinik und in den unteren Geschossen ein Restaurant sowie eine Veranstaltungsstätte. Geschichte Im Jahr 18...

Military Band of the Western Military DistrictВоенный oркестр штаба Западного военного округаThe band on Palace SquareActive1882 – presentCountry Soviet Union  RussiaBranch Western Military DistrictTypeMilitary BandSize60Garrison/HQ54 Gorokhovaya Street, Saint Petersburg[1]CommandersDirector of MusicColonel Sergey Vovk[2]ConductorR. PlotnikovNotablecommandersDmitry PertsevMilitary unit Military Band of the Western Military D...

 

Provincia di Crotone Negara  Italia Wilayah / Region Calabria Ibu kota Crotone Area 1,717 km2 Population (2005) 172,970 Kepadatan 101 inhab./km2 Comuni 27 Nomor kendaraan KR Kode pos 88900; 888xx Kode area telepon 0962, 0984 ISTAT 101 Presiden Sergio Iritale Executive People of Freedom Pemilu terakhir 2009 Peta yang menunjukan lokasi provinsi Crotone di Italia Provinsi Crotone (bahasa Italia: Provincia di Crotone) adalah sebuah provinsi di regione Calabria, negara Italia. Provinsi in...

 

Місце масових розстрілів і три братські могили мирних жителів, військовополонених, 1941–1943 рр. розташоване у північно-західній частині мікрорайону Половки міста Полтава, в урочищі Гришкин ліс. Тут у період Другої світової війни відбувалися розстріли військовополонених ...

航空に関する年表(こうくうにかんするねんぴょう)は、航空機(飛行機)、飛行場(空港)、空運など航空に関する年表である。 17世紀以前 紀元前4ないし5世紀 古代ギリシアの学者アルキタスが、蒸気で推進される鳥形飛行体「鳩」を200m飛ばしたと伝えられるが、確証は無い。 3世紀 諸葛孔明が天灯という熱気球を飛ばしたと言われる。 875年 後ウマイヤ朝の学者ア...

 

100 mm field gun model 1944 (BS-3) Jenis Meriam artileri medan dan antitank Negara asal Uni Soviet Sejarah pemakaian Pada perang Perang Dunia IIPerang Yom Kippur Sejarah produksi Diproduksi 1944–51 Spesifikasi Berat 3.650 kg (8.047 lbs) Panjang 9,37 m (30 ft 9 in)[1] Panjang laras Laras: 5,34 m (17 ft 6 in) L/53,5Keseluruhan: 5,96 m (19 ft 7 in) L/59,6(dengan Rem laras) Lebar 2,15 m (7 ft 1 in)[1] Tin...

 

Este artigo não cita fontes confiáveis. Ajude a inserir referências. Conteúdo não verificável pode ser removido.—Encontre fontes: ABW  • CAPES  • Google (N • L • A) (Março de 2016) Giancarlo Baghetti Informações pessoais Nacionalidade italiano Nascimento 25 de dezembro de 1934Milão, Itália Morte 27 de novembro de 1995 (60 anos)Milão, Itália Registros na Fórmula 1 Temporadas 1961-1967 Equipes Ferrari, Autom...

Alcoholic beverage made from tree sap For other uses, see Palm wine (disambiguation). Palm wineBottles and a glass of palm wineTypeAlcoholic beverageCountry of origin Worldwide Palm wine, known by several local names, is an alcoholic beverage created from the sap of various species of palm tree such as the palmyra, date palms, and coconut palms.[1][2] It is known by various names in different regions and is common in various parts of Africa, the Caribbean, South America, ...

 

American film by Anthony Mandler SurroundedTheatrical release posterDirected byAnthony MandlerWritten by Andrew Pagana[a] Justin Thomas Produced by Jason Michael Berman Aaron L. Gilbert Derek Iger Anthony Mandler Ade O’Adesina Letitia Wright Starring Letitia Wright Jamie Bell Michael K. Williams Jeffrey Donovan Brett Gelman CinematographyMax GoldmanEdited byRon PataneMusic byRobin HannibalProductioncompanies Bron Studios Blackhand Pictures Mandalay Pictures 3.16 Productions Distribu...

 

This article relies excessively on references to primary sources. Please improve this article by adding secondary or tertiary sources. Find sources: 2012–13 FC Dynamo Kyiv season – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (August 2012) (Learn how and when to remove this template message) Dynamo Kyiv 2012–13 football seasonDynamo Kyiv2012–13 seasonChairmanIhor SurkisManagerOleh BlokhinStadiumOlimpiysky National Sports ComplexPremier League3rdUk...

This is a list of the equipment used by the Botswana Ground Force. Small arms Name Image Caliber Type Origin Notes Pistols Browning Hi-Power[1] 9×19mm Semi-automatic pistol  Belgium  United States Submachine guns Sten[2] 9×19mm Submachine gun  United Kingdom Sterling[1] 9×19mm Submachine gun  United Kingdom Uzi[3] 9×19mm Submachine gun  Israel Rifles AKM[1] 7.62×39mm Assault rifle  Soviet Union IMI Galil[1] 5.5...

 

Bangladeshi cricketer Khadija Tul KubraKhadija Tul Kubra in 2018Personal informationFull nameKhadija Tul KubraBorn (1995-01-30) 30 January 1995 (age 28)Bogra, BangladeshBattingRight-handedBowlingRight-arm off breakRoleBowlerInternational information National sideBangladesh (2011–present)ODI debut (cap 3)26 November 2011 v IrelandLast ODI15 November 2021 v ZimbabweT20I debut (cap 3)28 August 2012 v IrelandLast T20I27 February 2020...

 

Hamburger restaurant chain in Ontario, Canada Lettieri redirects here. For the surname, see Lettieri (surname). Hero Certified BurgersThe Hero Certified Burgers logoA Hero Certified Burgers storefront in TorontoIndustryRestaurantFounded2004; 19 years ago (2004)Websitewww.heroburgers.com Hero Certified Burgers in Richmond Hill Hero Certified Burgers is a Canadian restaurant chain franchise that sells hamburgers and other quick service restaurant fare.[1][2] It...

Species of mammal Ugandan musk shrew Conservation status Data Deficient (IUCN 3.1)[1] Scientific classification Domain: Eukaryota Kingdom: Animalia Phylum: Chordata Class: Mammalia Order: Eulipotyphla Family: Soricidae Genus: Crocidura Species: C. mutesae Binomial name Crocidura mutesaeHeller, 1910[2] Ugandan musk shrew range The Ugandan musk shrew (Crocidura mutesae) is a species of mammal in the family Soricidae. It is found in Uganda, the Democratic Republic of Co...

 

2014 CrossFit GamesVenueStubHub CenterLocationCarson, CaliforniaDatesJuly 22–27, 2014ChampionsMenRich Froning Jr.WomenCamille Leblanc-BazinetTeamCrossFit Invictus← 20132015 → The 2014 CrossFit Games were held on July 22–27, 2014 at the StubHub Center in Carson, California, and were the eighth edition of the Games. The CrossFit Games are an annual competition to determine the Fittest on Earth and feature workouts designed using the CrossFit program. Rich Froning Jr. w...

 

Не следует путать с Битва у воронки.Битва у рва Итог отступление мекканцев Противники курайшитыГатафан Медина Командующие Абу Суфьян Мухаммад Халид ибн аль-Валид Силы сторон 10 000[1] 3000[1]  Медиафайлы на Викискладе Проверить информацию.Необходимо проверить точн...

Edgard Madi Obispo de LorenaActualmente en el cargo Desde el 14 de octubre de 2006Información religiosaOrdenación sacerdotal 14 de agosto de 1983Ordenación episcopal 26 de noviembre de 2006 por Benedicto XVIIglesia CatólicaInformación personalNombre secular Edgard MadiNombre religioso Mons. Edgard MadiNacimiento 23 de marzo de 1956 (67 años)Beit Mery Líbano LíbanoProfesión filósofo, teólogoAlma máter Universidad del Santo Espíritu de Kaslik[editar datos en Wikidata...

 

French-American material scientist (born 1957) This biographical article is written like a résumé. Please help improve it by revising it to be neutral and encyclopedic. (November 2021) Frédéric BarlatBorn (1957-04-07) April 7, 1957 (age 66)BarbezieuxNationalityFrance, U.S.OccupationScientistChildrenMathias Barlat, Ermantine BerkowitzParent(s)Jean Barlat, Josette Barlat Biography Professor Frédéric Barlat is a French/American scientist in the field of plasticity, damage and metal fo...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!