10 красавіка
10 красавіка — соты (сто першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 847: Пачатак пантыфікату Льва IV
- 879: Пасля смерці заходне-франкскага караля Людовіка II, яго дзеці, Людовік III і Карламан, уступаюць у спадчыну. Яны захавалі падтрымку Гуга Абата з яго прыхільнікамі, якія хацелі прадухіліць падзел каралеўства.
- 1660: Дзісенскі замак заняты войскамі ВКЛ.
- 1710: У Англіі ўступіў у сілу першы ў свеце закон аб аўтарскім праве, прыняты ў 1709.
- 1762: Шклоў атрымаў герб.
- 1869: Хасэ Марці стварыў Кубінскую Рэвалюцыйную Партыю.
- 1940: Ісландыя атрымала незалежнасць ад Даніі.
- 1941: На тэрыторыі акупаванай Югаславіі створана марыянетачная Незалежная дзяржава Харватыя начале з Антэ Павелічам.
- 1953: 2-м Генеральным сакратаром ААН абраны Даг Хамаршэльд.
- 1972: Падпісана міжнародная Канвенцыя аб забароне біялагічнай зброі.
- 1998: Адбыўся ўстаноўчы з’езд рэспубліканскага таварыства «Ахова птушак Беларусі» (цяпер ГА Ахова птушак Бацькаўшчыны)
- 2010: У выніку авіякатастрофы пад Смаленскам загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, шэраг членаў урада, Сената, дэпутатаў Сейма, ваенных, рэлігійных дзеячаў
Нарадзіліся
- 401: Феадосій II, візантыйскі імператар
- 1583: Гуга Гроцый, галандскі юрыст-міжнароднік, філосаф
- 1837: Транквіла Крэмона, італьянскі мастак
- 1867: Джордж Вільям Расел, ірландскі паэт
- 1868: Джордж Арліс, амерыканскі акцёр і рэжысёр
- 1877: Альфрэд Кубін, аўстрыйскі графік
- 1880: Ганс Пурман, нямецкі мастак
- 1899: Уладзімір Набокаў, рускі і амерыканскі пісьменнік
- 1929: Майк Хотарн, брытанскі аўтагоншчык
- 1931: Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнаўца
- 1932: Амар Шарыф, егіпецкі акцёр
- 1954: Ёўка Цёрмянен, фінскі скакун з трампліна
- 1963: Дорыс Лойтхард, прэзідэнт Швейцарыі
- 1990: Магнус Кірт, эстонскі кідальнік дзіды
- 1992: Дэйзі Рыдлі, англійская актрыса
Памерлі
- 1216: Эрык X, кароль Швецыі
- 1585: Рыгор XIII, Папа Рымскі, які ўвёў Грыгарыянскі каляндар (нар. 7.1.1502).
- 1813: Жазеф Луі Лагранж, французскі матэматык і астраном
- 1863: Джавані Батыста Амічы, італьянскі астраном, оптык
- 1911: Мікалоюс Чурлёніс, літоўскі мастак і кампазітар (нар. 22.9.1875).
- 1919: Эміліяна Сапата, мексіканскі генерал, герой мексіканскай рэвалюцыі.
- 1945: Хендрык Нікалаас Веркман, нідэрландскі мастак
- 1954: Агюст Люм'ер, французскі вынаходнік, старэйшы з братоў Люм'ер — стваральнікаў кінематографа (нар. 19.10.1862).
- 2010: Лех Качыньскі, прэзідэнт Польшчы (нар. 18.6.1949).
- 2010: Мірон (Хадакоўскі), архіепіскап гайнаўскі, праваслаўны ардынарый Войска Польскага (нар. 21.10.1957).
- 2021: Уладзімір Антонавіч Папковіч, беларускі пісьменнік і перакладчык
- 2021: Арыядна Барысаўна Ладыгіна, беларускі вучоны ў галіне эстэтыкі, педагог
Святкуюць
|
|