Аўтарскае права

Аўтарскае права — галіна грамадзянскага права, якая рэгулюе правазносіны, датычныя стварэння і выкарыстання (распаўсюджвання, паказу і г. д.) твораў мастацтва, навукі і літаратуры, якія з’яўляюцца аб’ектыўным вынікам творчай дзейнасці людзей у гэтых галінах. Праграмнае забеспячэнне і базы звестак таксама ахоўваюцца аўтарскім правам. З юрыдычнага пункту гледжання яны разглядаюцца як літаратурныя творы і зборы, адпаведна. Паняцце «капірайт» (англ.: copyright — права на капіраванне), якое часта выкарыстоўваецца як паказчык выканання патрабаванняў па ахове аўтарскага права, у вузкім сэнсе азначае толькі права на стварэнне копій.

Паняцце «капірайт» — у замежнай, з большасці заходняй, практыцы больш агульны тэрмін, які ўключае ў сабе паняцце «аўтарскае права»[1][2]

" ... Нічога не магу запярэчыць супраць адмены права на літаратурную спадчыну.

У чалавека, які сапраўды жыве, гэта значыць рухаецца наперад, а не назад, з гадамі натуральна павінна слабець пачуццё ўсякай уласнасці; тым хутчэй яно павінна слабець у прадстаўніка інтэлектуальнай працы; яшчэ хутчэй — у мастака, які паглынуты пошукам форм, здольных вытрымаць напор прыбыцця творчай энергіі, а зусім не збіваннем капіталу, знаходзячы ў гэтым падтрымку сваіх блізкіх, калі яны яму сапраўды — блізкія.
Калі памру — хай знойдуцца толькі рукі, якія здолеюць як мага найлепш перадаць прадукты маёй працы тым, каму яны патрэбныя.
Аляксандр Блок

"
" Калі ў вас ёсць яблык і ў мяне ёсць яблык, і калі мы абменьваемся гэтымі яблыкамі, то ў вас і ў мяне застаецца па адным яблыку. А калі ў вас ёсць ідэя і ў мяне ёсць ідэя і мы абменьваемся ідэямі, то ў кожнага з нас будзе па дзве ідэі.
Бернард Шоў
"

Рэгуляванне аўтарскага права ў Беларусі

У Беларусі аўтарскае права рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Гэтым законам вызначаныя асноўныя паняцці ў галіне аўтарскага права і сумежных праў, аб’екты і суб’екты, правы аўтара і праваўладальнікаў, тэрміны і сфера дзеяння, калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі, спосабы аховы аўтарскага права і сумежных праў і кампенсацыі за яго парушэнне.

Суб’екты аўтарскага права

Першасным суб’ектам аўтарскага права заўсёды з’яўляецца «аўтар — фізічная асоба, творчай працай якой створаны твор». Яму належыць увесь комплекс аўтарскіх праў — асабістыя немаёмасныя правы і выключнае права (маёмаснае права) на выкарыстанне твора ў любой форме і любым спосабам, які не супярэчыць закону. Асоба, пазначаная ў якасці аўтара на арыгінале альбо экзэмпляры твора, лічыцца яго аўтарам, калі не даказана іншае (г. зв. «прэзумпцыя ўладальніка аўтарскага права»).

Суб’ектамі аўтарскага права таксама з’яўляюцца асобы, якія валодаюць выключнымі маёмаснымі правамі на твор, якія перайшлі да іх ад аўтара па розных падставах (у сілу закона ці ў сілу дагавора). Такія суб’екты называюцца праваўладальнікамі. Такімі праваўладальнікамі могуць быць:

  • розныя асобы (у першую чаргу юрыдычныя — выдавецтвы, радыё- і тэлекампаніі і г. д.), якія набываюць выключнае права на выкарыстанне твора;
  • наймальнікі, калі твор створаны служачым, які працуе па найме («службовы твор»), калі дагаворам паміж імі і аўтарам не прадугледжана іншае;
  • заказчыкі, у выпадку стварэння твора па дагавору заказа;
  • спадкаемцы аўтара ці іншага ўладальніка аўтарскага права (маёмасныя правы спадкаемцаў абмежаваныя пэўным тэрмінам з моманту смерці аўтара).

Яшчэ адным, спецыфічным суб’ектам аўтарскага права, з’яўляюцца арганізацыі, якія кіруюць маёмаснымі правамі аўтараў на калектыўнай аснове. У асобных краінах замежжа такія арганізацыі атрымалі шырокае распаўсюджванне.

©

Праваўладальнік (аўтар ці яго правапераемнік) дзеля апавяшчэння аб выключным праве на твор, якое належыць яму, мае права выкарыстоўваць знак аховы аўтарскага права, які змяшчаецца на кожным экзэмпляры твора і абавязкова складаецца з наступных кампанентаў:

  • лацінскай літары «С» у акружнасці;
  • імя ці найменавання праваўладальніка;
  • года першага апублікавання твора.

Напрыклад:

Каласы пад сярпом тваім © Уладзімір Караткевіч, 1965

Такі фармат апавяшчэння быў устаноўлены Сусветнай (Жэнеўскай) канвенцыяй аб аўтарскім праве 1952 года. Зараз яно мае выключна інфармацыйны характар. У некаторых краінах, напрыклад у ЗША, указанне ілжывай інфармацыі ў апавяшчэнні (copyright notice) праследуецца законам.

Гл. таксама

Зноскі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!