У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Расел.
Джордж Вільям Ра́сел (англ.: George William Russell; 10 красавіка 1867 — 17 ліпеня 1935) — англійскамоўны ірландскі паэт, выдатны дзеяч ірландскага літаратурнага адраджэння. Друкаваўся пад псеўданімам Æ.
Біяграфія
Джордж Вільям Расел нарадзіўся ў Лургане ў Ірландыі. Ва ўзросце 11 гадоў пераехаў у Дублін. У 1884 годзе пазнаёміўся і пасябраваў з Вільямам Батлерам Ейтсам. У 1898 годзе ажаніўся з Віялетаю Норт. Быў актыўным нацыяналістам. Выдаваў некалькі часопісаў, дзе друкаваліся, у прыватнасці, Джэймс Джойс і Патрык Каванах. Памёр у Бурнемуце, пахаваны ў Дубліне.
Бібліяграфія (выбраная)
- «Подых Зямлі» (The Earth Breath, 1897)
- «Вітаньне» (Salutation, 1917)
- «Дом тытанаў» (The House of the Titans, 1934)
- «Выбраныя вершы» (Selected Poems, 1935)
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|