(5145) Фол (лац.: Pholus) — астэроід групы Кентаўраў, выяўлены 9 студзеня 1992 года Дэвідам Рабіновічам. Названы ў гонар кентаўра Фола з грэчаскай міфалогіі. Фол здзяйсняе абарот вакол Сонца за 92 года, рухаючыся па моцна эксцэнтрычнай арбіце. Меркавана першапачаткова быў аб’ектам пояса Койпера. Дыяметр Фола ацэньваецца ў 185±16 км. Даследаванні яго бачнага выпраменьвання паказалі, што паверхня мае цёмна-чырвоную афарбоўку, якая паказвае на прысутнасць вуглевадародаў. У адрозненне ад Хірона Фол не мае ніякіх прыкмет каметнай актыўнасці.
(5144) Ахатэс · (5145) Фол · (5146) Мойва