Ю́ндзілаўка[1] (трансліт.: Jundzilaŭka, руск.: Юндиловка) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лепельскага сельсавета.
Да 21 верасня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрскага сельсавета[2].
Ад балцка-літоўскага імя Jundila літоўскае прозвішча Jundila, тапонімы Jundilai, Jundiliškės. З асновай Jund- (без утваральніка -il-) прозвішча Junda, тапонім Jundiškės.