Эргасфера

Эргасфера — вобласць прасторы-часу паблізу заверчанай чорнай дзіры, размешчаная паміж гарызонтам падзей і граніцай статычнасці. Аб’екты, якія знаходзяцца ў межах эргасферы, непазбежна круцяцца разам з чорнай дзірой за кошт эфекту Лензэ — Тырынга[ru].

Большасць зорак ці сістэм зорак у нашай Сусвету валодае вярчальным момантам. Гэта азначае, што калі чорныя дзіркі рэальна існуюць у Сусвеце, то пераважная большасць з іх павінны быць дзірамі Кера, а не дзірамі Шварцшыльда. Або камбінаванымі дзірамі Нордстрома і Кера, якія маюць невялікі электрычны зарад і вялікі круцільны момант. Такім чынам памеры эргасферы Кер-Ньюманаўскай чорнай дзіркі залежаць ад скорасці кручэння чорнай дзіркі. У адсутнасці ж кручэння эргасферы няма наогул.

Аб’ект, які трапіў у эргасферу, яшчэ можа вырвацца вонкі. Таму, хоць чорная дзіра «усё з’ядае і нічога не адпускае», тым не менш, магчымы абмен энергіяй паміж ёй і вонкавай прасторай. Напрыклад, часціцы або кванты, якія пралятаюць праз эргасферу, могуць выносіць энергію яе кручэння — працэс Пенроўза[en].

Аб’екты, якія знаходзяцца ў эргасферы могуць рухацца па спіральнай траекторыі, паступова збліжаючыся са сферай Шварцшыльда і сыходзячы ў рэшце рэшт пад яе; па стацыянарнай кругавой арбіце ў межах эргасферы; або па спіральнай траекторыі, паступова збліжаючыся з мяжой статычнасці і выходзячы ў рэшце рэшт за яго ў звычайную прастору Сусвету. Апошнія два выпадкі адрозніваюць дзіру Кера-Ньюмана ад дзір Шварцшыльда і Нордстрэма, у якіх стацыянарныя арбіты наогул немагчымыя.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!