Фальварак Ануфрава (Ануфраў, Анапраў) быў уласнасцю Янішэўскіх, да якіх перайшоў праз спадчыну ад Швыкоўскіх. Адносіўся да маёнтка Цітва. У выніку падзелу фамільнай спадчыны апынуўся разам з фальваркам Жолудзь (цяпер не існуе, спалены ў Другую сусветную вайну) ува ўласнасці Ігнацыя Янішэўскага[2]. У 1889 годзе ўласнік дваранін Ігнацый Людвігавіч Янішэўскі, дваранін рыма-каталіцкага веравызнання, у маёнтку было 1400 дзесяцін зямлі[3]. У Цітвянскай воласціІгуменскага паветаМінскай губерні. У 1913 годзе ўласнасць Цэзарыя Ігнатавіча Янішэўскага, было 2612 дзесяцін зямлі[4]. На 1912 год дзейнічаў вінакурны завод з паравым рухавіком уласнасці Цэзарыя Янішэўскага, гадавая вытворчасць 16 002 рублі, 6 работнікаў[5].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
↑Belarus(нявызн.). pop-stat.mashke.org. Праверана 17 красавіка 2024.
Літаратура
Шыманаў Кут // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 198. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.