У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Паддуб’е.
Вёска
Паддуб’е
Паддуб’е на карце Беларусі ±
|
|
Падду́б’е[1] (трансліт.: Paddubje, руск.: Поддубье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 10 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 17 км ад Мінска.
Гісторыя
Населены пункт заснаваны ў 1920-я гады ў Беларускай ССР[A]. Паводле перапісу 1926 года хутар.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 1926 год — 3 гаспадаркі, 22 жыхары
- 1960 год — 108 жыхароў
- 2002 год — 17 двароў, 25 жыхароў
- 2009 год — 14 жыхароў
- 2019 год — 11 жыхароў[4]
Славутасці
- Гарадзішча (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.). Месціцца за 2,9 км на поўнач ад вёскі, у полі, мясцовая назва — Гарадок.
Заўвагі
- ↑ У даведніку «Гарады і вёскі Беларусі» напісана пра ўрочышча Паддуб’е, якое існавава да рэвалюцыі. Аднак тое ўрочышча месцілася ў іншым месцы, у 3-х вёрстах ад станцыі Пухавічы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|