Станіславова (Пухавіцкі раён)

Вёска
Станіславова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Станіславоў
Станіславаў
Насельніцтва
  • 78 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Станіславова на карце Беларусі ±
Станіславова (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Станіславова (Пухавіцкі раён)
Станіславова (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Станіславова (Пухавіцкі раён)

Станіславо́ва[1] (трансліт.: Stanislavova, руск.: Станиславово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

Гісторыя

Ранняя гісторыя

У XIX стагоддзі фальварак Станіславоў (Станіславаў) у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета.

Каля 1874 года памёр Станіслаў Ратынскі, пасля чаго ўласнасць перайшла да спадкаемцаў па яго сястры[2]. У 1889 годзе маёнткам валодаў стацкі саветнік Буяноўскі Фёдар Емяльянавіч, праваслаўны, было 606 дзесяцін зямлі[3].

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[4].

Насельніцтва

  • 1897 год — 22 двары, 145 жыхароў
  • 1917 год — 31 двор, 218 жыхароў
  • 1926 год — 44 двары, 255 жыхароў
  • 2002 год — 47 двароў, 79 жыхароў
  • 2009 год — 71 жыхар
  • 2019 год — 78 жыхароў[5]

Транспарт

Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Месціцца прыпыначны пункт Новае Сяло.

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Станісла́вава
  2. SgKP 1890, с. 191.
  3. Памяць 2003, с. 79.
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 22 красавіка 2024.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!