Цімахі́[1] (трансліт.: Cimachi, руск.: Тимохи) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.
Вядома з XVII ст. У 1796 г. належала Францішку Рамэру. 07.02.1912 г. адбыліся хваляванні сялян супраць харчовага падатку. 9 чалавек арыштаваны. У 1914 г. 41 двор, 284 жыхары.