Уну́кі[1] (трансліт.: Unuki, руск.: Унуки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.
У 1868 г. маёнтак і вёска Кабыльніцкай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні. У маёнтку 6 жыхароў, у вёсцы 7 жыхароў, 2 двары. У 1904 г. засценак і вёска. У засценку, валоданне Грачаніхі, 14 жыхароў, у вёсцы 14 жыхароў. У 1908 г. у вёсцы 3 двары, 16 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Ляшчынскім сельсавеце Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 09.08.1979 г. у Нарацкім сельсавеце Мядзельскага раёна. З 1979 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Нарач» (цэнтр — вёска Чараўкі).