Зялёнкі[1] (трансліт.: Zialionki, руск.: Зелёнки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.
У 1904 г. вёска Кабыльніцкай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 141 жыхар. У 1908 г. 22 двары, 138 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Ляшчынскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 09.08.1978 г. у Нарацкім сельсавеце. У 1940 г. 24 двары, 135 жыхароў. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 21 вясковую гаспадарку, забілі 5 жыхароў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вёска адноўлена. У 1950 г. арганізаваны калгас «1 Мая». З 1979 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Нарач» (цэнтр — вёска Чараўкі).