Улан-Батар

Сталіца
Улан-Батар
Улаанбаатар
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1639[1]
Плошча
4 704,4 км²
Вышыня цэнтра
1 350 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 515 593 чал. (2019)[2]
Шчыльнасць
259,5 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+976 (0)11
Паштовы індэкс
210 xxx
Аўтамабільны код
УБ_ і УН_
Афіцыйны сайт
ulaanbaatar.mn (манг.)
Улан-Батар на карце Манголіі
Улан-Батар (Манголія)
Улан-Батар
Улан-Батар (Манголія)
Улан-Батар
Ulaanbaatar view from Zaisan hill

Ула́н-Ба́тар (манг.: Улаанбаатар) — сталіца Манголіі. Горад размешчаны ў цэнтральнай частцы краіны, на рацэ Туул, у даліне абкружанай чатырма горнымі масівамі: Баяндзурх, Чынгелтэй, Сангіна Чаіркхан і Багдчан. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора 1 350 метраў. Плошча горада 4 704,4 км², колькасць жыхароў 989,9 тысяч.

Гісторыя

Датай заснавання горада лічыцца 1639 год. Тады, на беразе возера Зірыт Кагаан Нуур адбылася ўрачыстасць, пад час якой чатыгохгадовага Дзанабадзара прызналі ўвасабленнем богд гэгінаў — рэлігійных кіраўнікоў Манголіі. Качуючая рэзідэнцыя Дзанабадзара і яго правапераймальнікаў была названа Örgöö (палацавая юрта) — ад якой з’явілася еўрапейская назва Urga. Да другой паловы XVIII стагоддзя, гэта рэзідэнцыя змяняла сваё месца шмат разоў. Урэшце ў 1778 годзе яна спынілася на месцы сённяшняй сталіцы Манголіі. Пачаткова Урга была вялікім маўзалеем, і толькі ў XIX стагоддзі стала асноўным цэнтрам гандлю на чайным шляху паміж Кітаем і Расіяй. У 1911 годзе ва Урзе было абвешчана аб незалежнасці Манголіі (не прызнаная іншымі краінамі, замест гэтага ў дамове паміж Кітаем і Расіяй 1915 году была прызнана аўтаномія Манголіі ў межах Кітая). У 1918 годзе ва Ургу зноў увайшлі кітайскія войскі. У 1921 годзе барон Унгерн фон Штэрнберг са сваімі войскамі заваяваў горад і вызваліў богд гэгіна з кітайскага палону. Некалькі месяцаў барон кіраваў горадам, пасля чаго ў горад увайшла Чырвоная армія. 26 лістапада 1924 года была зменена назва на Улан Батар (па мангольску Ulaanbaatar: «Чырвоны асілак», у гонар народнага героя Дамдыну Сухе Батару, які пазваў Чырвоную армію на дапамогу). У 1938 годзе былі знішчаны ўсе ламаісцкія святыні гораду, і тры з чатырох палацаў богд гэгіна. У 50-х — 60-х гг. ХХ стагоддзя распачалася вялікая будова горада.

Транспарт

Горад з’яўляецца галоўным транспартным цэнтрам краіны. Ёсць міжнародны аэрапорт, праз горад праходзіць адгалінаванне Транссібірскай (трансмагольскай) магістралі. З горада ідуць аўтамабільныя дарогі ў кірунку межаў Расіі і Кітая.

Адукацыя

Ва Улан-Батары ёсць вышэйшыя навучальныя ўстановы, сярод іх Мангольскі Дзяржаўны ўніверсітэт.

Культура

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Крыніцы

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!