Та́мперэ[7], Та́мерфорс[7] (фінск.: Tampere, шведск.: Tammerfors) — горад у правінцыі Пірканма на поўдні Фінляндыі, другі па значнасці гарадскі цэнтр пасля Хельсінкі. Тамперэ мае 204 тысячы жыхароў (разам з суседнімі муніцыпалітэтамі — больш за 300 тысяч) і з’яўляецца другім па значнасці гарадскім цэнтрам Фінляндыі пасля Хельсінкі.
Геаграфія
Горад размешчаны на поўдні Фінляндыі, знаходзіцца паміж двума азёрамі: Нясіярві (Näsijärvi) на поўначы і Пюхяярві (Pyhäjärvi) на поўдні. Розніца між узроўнямі вады гэтых азёр — 18 метраў, між імі цячэ рака Тамеркаскі даўжынёй 945 метраў. Рака падзяляе гістарычны цэнтр горада на дзве часткі.
Клімат Тамперэ блізкі да ўмерана-марскога. Для яго характэрна мяккая снежная зіма і кароткае халаднаватае лета. Самым халодным месяцам з’яўляецца люты, а самым цёплым — ліпень. Снег ляжыць у сярэднім з канца лістапада да сярэдзіны красавіка.
Гісторыя
У 1775 годзе ў раёне ракі Тамеркаскі шведскім каралём Густавам III было заснавана гандлёвае паселішча. Ужо праз чатыры гады, у 1779 годзе, паселішча атрымала статус горада. У той час Тамперэ быў невялікім гарадком, які займаў усяго некалькі квадратных кіламетраў.
Вялікае Княства Фінляндскае
У XIX стагоддзі, калі Тамерфорс у складзе Вялікага Княства Фінляндскага быў адным з гарадоў Расійскай імперыі, ён ужо ўяўляў сабой буйны гандлёвы і індустрыяльны цэнтр. На працягу другой паловы XIX стагоддзя Тамерфорс складаў амаль палову індустрыяльнага патэнцыялу Фінляндыі. Індустрыяльная моц горада дала яму другую назву — «Паўночны Манчэстэр».
У сувязі з развіццём вытворчасці і будаўніцтвам новых заводаў Тамперэ павялічваў сваю плошчу за кошт далучэння суседніх сельскіх паселішчаў.
Падчас Грамадзянскай вайны ў Фінляндыі (28 студзеня — 15 мая 1918 года) Тамперэ быў месцам адной са стратэгічна важных падзей — 6 красавіка «белыя» ўзялі горад і захапілі ў палон каля 10 000 «чырвоных».
Тамперэ быў вядомы як горад тэкстыльнай і металургічнай прамысловасці. Аднак у 1990-х гадах ён стаў вядомы як цэнтр тэлекамунікацыйнай індустрыі і інфармацыйных тэхналогій. Тэхналагічны цэнтр Хермія (фінск.: Hermia) у раёне Херванта (фінск.: Hervanta) з’яўляецца флагманам гэтай індустрыі.
У горадзе дзейнічае шэраг буйных прадпрыемстваў машынабудаўнічай, цэлюлозна-папяровай, хімічнай, гарбарна-абутковай, тэкстыльнай, харчовай прамысловасці, ГЭС, вылічальны цэнтр. Дзейнічае завод канцэрна Pilkington[8].
Культура
Тамперэ вядомы сваім насычаным культурным жыццём. У горадзе пражывалі і пражываюць некаторыя з класікаў і вядомыя фінскія пісьменнікі. Горад таксама мае даўнія тэатральныя традыцыі — у горадзе дзейнічаюць 3 тэатры, з якіх найбольш вядомым з’яўляецца Тамперскі гарадскі тэатр (Tampereen Teatteri), кожны жнівень праводзіцца тэатральны фестываль (Tampereen Teatterikesä).
У горадзе штогод у сакавіку праводзіцца Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў. Tammerfest — фестываль урбаністычнага рока праходзіць у горадзе кожны ліпень, акрамя таго, гарадскі мастацкі фонд штогод арганізоўвае ў горадзе яшчэ 3 міжнародныя культурныя мерапрыемствы: Tampere Jazz Happening кожны лістапад, Tampere Vocal Music Festival і Tampere Biennale у розныя гады.
У Тамперэ размешчаны галоўны офіс папулярнага ва ўсёй краіне тэлеканалаYLE TV2.
Славутасці
Адным з самых ранніх культавых збудаванняў Тамперэ з’яўляецца Старая царква, пабудаваная ў класічным стылі ў 1828 годзе па праекце архітэктараў Карла Басі і Карла Энгеля. У неагатычным стылі пабудавана ў 1881 годзе царква Алексантэры, а ў стылі нацыянальнага рамантызму збудаваны па праекце Ларса Сонка ў 1907 годзе Кафедральны сабор. У 1966 годзе ў стылі мадэрнізм пабудаваны ў раёне Калева па праекце архітэктараў Райлі і Рэйма Піетыля сучасны бетонны храм — царква Калева.
Та́мпере, Таммерфорс // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 249. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Та́мпере, Таммерфорс // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 469. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Та́мпере, Та́ммерфорс // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 409. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).