Та́бары[1] (трансліт.: Tabary, руск.: Таборы) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хацежынскага сельсавета.
Вядомае двухасноўнае балцка-літоўскае імя Ta-bar'as. У літоўскай антрапаніміі вядомае і сучаснае адыменнае прозвішча Tabaras. У Літоўскай Метрыцы (кн. 3) ёсць адпісанне ўладання "Янъку, Табареву сыну" (Янку, сыну Табара).