Сіня́ўка[1] (трансліт.: Siniaŭka, руск.: Синявка) — аграгарадок у Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сіняўскага сельсавета.
Аграгарадок знаходзіцца каля ракі Нача, за 17 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Клецк[2], за 144 км ад Мінска[2], за 17 км ад чыгуначнай станцыі Клецк[2], на скрыжаванні дарог Р13 і Р43.
Вядома з XV стагоддзя ў Клецкім княстве. З 1552 года мястэчка, ва ўласнасці Боны Сфорца. У 1568—1690 гадах у Клецкай ардынацыі Радзівілаў. З 1793 года цэнтр воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1886 годзе ў Сіняўцы дзейнічалі валасная ўправа, 2 царквы, сінагога, малітоўны дом, паштовая станцыя, школа, 7 крам. З 27 ліпеня 1920 года Сіняўка ў Нясвіжскім павеце. З 1921 года цэнтр гміны Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі. З 1939 года вёска ў БССР. Цэнтр сельсавета з 1940 года. У час Вялікай Айчыннай вайны захопнікі стварылі ў Сіняўцы гета, у якім загубілі каля 700 жыхароў вёскі[2].