Су́рнаўка[1] (трансліт.: Surnaŭka, руск.: Сурновка) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета.
Да 15 кастрычніка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Еўлахоўскага сельсавета[2], да сакавіка 1977 года — у склад Воўкавіцкага сельсавета[3].
У 1676 годзе згадваецца як маёнтак Сурынаўка ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4].