Су́кліна[1] (трансліт.: Suklina, руск.: Суклино) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пліскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Пліса Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2][3][4][5].
Праз вёску праходзіць мясцовая аўтамабільная дарога Н2417 (Мнюта 2—Вялец).
Да 2016 года працавала Суклінская школа-дзіцячы сад.