Мацюко́ва[1] (трансліт.: Maciukova, руск.: Матюково) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пліскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Пліса Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2][3][4][5].
Да 15 кастрычніка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Драбаўшчынскага сельсавета[6].