Старо́е Сяло́[1] (трансліт.: Staroje Sialo, руск.: Старое Село) — вёска ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Казловіцкага сельсавета.
Да 1971 года вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета[2], з 15 студзеня 1971 года да 23 снежня 2009 года — у складзе Кіраўскага сельсавета[3].
У Старым Сяле ў 1989 годзе музыказнаўцай Ларысай Зыкавай запісана калядка «Ой, а красна-красна ды калінка ў лузях»[4].