Праходзіў ваенную службу на розных пасадах ва Узброеных Сілах. Быў начальнікам аддзела ваеннага будаўніцтва галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, займаў пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка 1-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[2].
29 жніўня2008 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі[3].
З 1 ліпеня2015 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выконваў абавязкі дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі[4].
У лістападзе 2019 г. на саміце лідараў дзяржаў-членаў АДКБ было прянта рашэнне, што з 1 студзеня2020 г. прадстаўнік Беларусі, Станіслаў Зась, будзе выконваць абавязкі генеральнага сакратара арганізацыі[5].
З 1 студзеня2020 года Рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прызначаны на пасаду Генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспекі тэрмінам на тры гады[6].