У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Краўчанка .
Пятро́ Кузьмі́ч Кра́ўчанка (13 жніўня 1950 , Смалявічы ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1976 ).
Біяграфія
Нарадзіўся 13 жніўня 1950 года ў Смалявічах .
У 1972 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт . Быў сакратаром Мінскага гарадскога камітэта КПБ (1985 —1990 ).
У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання, але ўжо ў гэтым ж годзе прызначаны быў Міністрам замежных спраў БССР [ 1] , у сувязі з чым яго мандат скончыўся [ 2] . Міністрам быў да 1994 года.
У 1995 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, з'яўляўся старшынёй Камісіі Вярхоўнага Савета па міжнародных справах.
19 студзеня 1998 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі [ 3] , 14 снежня 1999 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтве [ 4] . На гэтых пасадах быў да 19 лістапада 2002 года, калі быў адстаўлены [ 5] .
Пасля дыпламатычнай працы да 2010 года працаваў у Расіі і адначасова выкладаў у Беларускім інстытуце правазнаўства на пасадзе прафесара міжнароднага публічнага права[ 6] .
Сям’я
Жанаты, мае двух дзяцей.
Цікавыя факты
Зноскі
Спасылкі
Народныя сакратары замежных спраў БНР Міністры замежных спраў БНР Народныя камісары замежных спраў ССРБ Народны камісар замежных спраў Літбела Народныя камісары замежных спраў БССР Міністры замежных спраў БССР Міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Рэспублікі Беларусь у Японіі
Пачатак дыпадносін Адкрыццё пасольства Паслы