Працоўную дзейнасць пачынаў рабочым саўгаса «Гарадоцкі» Віцебскай вобласці. Служыў у Савецкай арміі. У 1975—1982 гг. — кансультант, старшы кансультант Гандлёва-прамысловай палаты БССР. З 1982 года перайшоў на працу ў Міністэрства замежных спраў БССР.
Кар’ера ў МЗС Беларусі
1982—1991 — трэці, другі сакратар, намеснік начальніка аддзела МЗС БССР.
1991—1992 — першы сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.
1992—1993 — першы сакратар пасольства Беларусі ў ЗША.
1993—1994 — начальнік аддзела, начальнік упраўлення МЗС Беларусі.
1994—1997 — намеснік міністра замежных спраў Беларусі.
11 жніўня па 27 лістапада 2000 — памочнік прэзідэнта Беларусі.
27 лістапада 2000 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі — міністрам замежных спраў Беларусі.
24 верасня 2001 года прызначаны міністрам замежных спраў Беларусі.
2003—2009 — надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Злучаных Штатах Амерыкі, у Мексіканскіх Злучаных Штатах па сумяшчальніцтве.
з 4 чэрвеня 2009 па 22 жніўня 2015 — пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе[1].