Псалом 117(118 паводле масарэцкай нумарацыі) адносіцца да ліку месіянскіх псалмоў, якія ў хрысціянстве ўспрымаюцца як правобразныя ці прарочыя ў адносінах да Ісуса Хрыста і некаторых евангельскіх падзей, якія адбыліся праз сотні і нават тысячу гадоў пазней часу напісання. Асноўная тэма гэтага псалма — адвяржэнне Месіі правадырамі свайго народа.