Псалом 151 - некананічны псалом, які адсутнічае ў Яўрэйскай Бібліі, але ёсць у Септуагінце і царкоўнаславянскім перакладзе[1]. Не ўжываецца ў хрысціянскім богаслужэнні. Католікамі і пратэстантамі лічыцца апакрыфічным. Яўрэйскі тэкст быў знойдзены ў ХХ стагоддзі сярод рукапісаў Мёртвага мора, што дазволіла аднавіць яго яўрэйскі арыгінал.