Пенаты (лац.: Di Penates, Penates) - у старажытнарымскай рэлігіі богі ахоўнікі і апякуны хатняга ачага (dii familiares), а потым усяго рымскага народа (Penates Publici Populi Romani). Кожная сям'я звычайна мела двух пенатаў, выявы якіх, зробленыя з дрэва, гліны ці камня, захоўваліся ў зачыненай шафцы каля ачага, дзе збіраліся ўсе члены сям'і[1].
Дзяржаўным культам Пенатаў - як прадстаўнікоў дзяржаўнага дабрабыту - загадваў вярхоўны жрэц, прыносіўшы ім ахвяры ў храме Весты[2]. Абодва культы былі ўзаемазвязанымі; не толькі ў лацінаў, але і ўвогуле ўсе італікі мелі сваю Весту і сваіх Пенатаў. У Элее знаходзіўся храм Пенатаў, паводле легенды, прывезеных Энэям з Троі; яго упрыгожвалі статуі двух юнакоў з коп'ямі[3].
Лічыцца, што слова penates паходзіць ад penus (кладоўкі), дзе захоўваліся харчовыя прадукты. Цыцэрон пісаў, што яно «ўтворана альбо ад слова penus - бо так называюць ўсё тое, што ядуць людзі, альбо ад таго, што яны жывуць унутры (penitus) і з гэтай падставы паэты завуць іх Penetrales (Пранікаючыя)»[4]. Фест зазначаў, што слова penus азначае «схаванае месца ў храме Весты, акружанае занавескамі»[5]. Розныя меркаванні рымскіх аўтараў аб Пенатах прыводзяцца ў творы «Супраць язычнікаў» Арнобія[6] і ў «Сатурналіях» Макробія[7]. Асобныя з іх лічылі, што «Пенаты, з'яўляюцца тымі багамі, дзякуючы якім мы можам дыхаць, дзякуючы якім мы маем цела, дзякуючы чякім мы валодаем разумнай душой».
У значэнні «вярнуцца дадому, да хатняга ачага, роднага дома» выкарыстоўваецца выраз «вярнуцца да сваіх пенатаў».
Аўгуры • Аўгусталы • Арвальскія браты • Вялікі пантыфік • Вясталкі • Гаруспік • Калегія пантыфікаў • Саліі • Свяшчэнны цар • Фецыялы • Тыцыі • Фламіны • Эпулоны
Кнігі Сівіл • Святы (Квінкватрыі • Кансуаліі • Лемурыя • Луперкаліі • Матраналіі • Нептуналіі • Парэнталіі • Сатурналіі • Тэрэнцінскія гульні • Цэрэаліі • Ювеналіі) • Храм • Аўспіцыі
Апалон • Венера • Веста • Вулкан • Дыяна • Квірын • Марс • Меркурый • Мінерва • Нептун • Плутон • Цэрэра • Юнона • Юпітэр
Анона • Белона • Добрая багіня • Вагітан • Дыяскуры • Кібела • Конс • Купідон • Лары • Опс • Оркус • Рома • Сатурн • Сол • Тэлус • Фаўн • Янус • Прыяп • Пенаты
Ангерона • Віртус • Канкордзія • Хонас • Фартуна