Прыяп

Прыяп
Пол мужчынскі пол
Бацька Дыяніс або Гермес
Маці Афрадыта або Хіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фрэска ў Доме Веціеў (Пампеі), на якой намаляваны Прыяп, які ўзважвае свой эрэгіраваны палавы член, паклаўшы на другую чару шаляў мяшок золата.

Прыя́п (стар.-грэч.: Πρίαπος, таксама лац.: Priapus) — у антычнай міфалогіі[1] старажытнагрэчаскі бог урадлівасці; палёў і садоў — у рымлян. Маляваўся з празмерна развітым палавым членам у стане вечнай эрэкцыі.

Паходжанне

Сын Дыяніса[2] і Афрадыты[3]; ці сын Дыяніса і німфы[4]; ці сын Гермеса[5]; ці Дыяніса і Хіёны, ці Пана, ці Адоніса, ці Сатыра[6].

Афрадыта нарадзіла яго ў Абарнідзе (Апарнідзе) каля Лампсака, але з-за яго агіднасці адмовілася ад яго[7]. Быў выгнаны з Лампсака з-за велічыні члена[8]. Яго ўшаноўваюць там, дзе маюцца выганы коз і авечак і дзе ёсць пчолы, але больш за ўсё Лампсаку[9].

Прыяп перамог гаворачага асла Дыяніса ў змаганні ў даўжыні членаў і забіў таго[10], па іншай версіі быў пераможаны і ў гневе забіў асла[11], які быў затым узнесены на неба, стаўшы адной з зорак Асланяты: гамы і дэльты Рака). У Лампсаку Прыяп спрабаваў спакусіць Дыяніса, але няўдала[12]. Ёсць апавяданне, як Прыяп спрабаваў згвалтаваць Весту, але яму перашкодзіў асёл[13], таму ў Лампсаку яму ў ахвяру прыносяць аслоў. Паводле віфінскага паддання, ён навучыў Арэса валодаць зброяй, але не перш, чым зрабіў з яго танцора, за гэта Гера ўсталявала дзесяціну ад Арэса Прыяпу[14].

Распаўсюджванне

Першапачаткова мясцовае малаазійскае бажаство. У класічную эпоху культ Прыяпа распаўсюдзіўся па ўсёй Грэцыі і Італіі. У Старажытным Рыме да яго з вялікай павагай адносіліся арандатары, а таксама беднякі. Першыя лічылі яго абаронцам сваіх пасеваў, а другія — сябрам простага народа[15].

Егіпцяне распавядаюць міф пра шанаванне члена Асірыса[16]. Таксама Прыяп атаясамляўся з Пратагонам[17]. Пасудзіны ў форме фаласа назвалі прыяпамі[18].

У Гамера і Гесіёда ён не згадваецца[4]. Згадваецца ў эпіграмах[19], у буколіках[20]. Часам яго імя згадваецца ў множным ліку[21]. Яго свяцілішча было ў Арнеях (Аргаліда)[22]. Культ з Арней перанесены ў горад Прыяп.

Ціхан — сінонім Прыяпа[23] і Гермеса. Першапачаткова гэта атычнае бажаство, блізкае Прыяпу[4], фалічнае бажаство шчаслівага выпадку. У Антыфана была камедыя «Воін, або Ціхан»[24].

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.335-336,
  2. Антыпатр Сідонскі. Эпіграма 41 Пейдж
  3. Паўсаній. Апісанне Элады IX 31, 2
  4. а б в Страбон. Геаграфія XIII 1, 12 (стар.587)
  5. Гігін. Міфы 160
  6. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.149
  7. Примечания О. Л. Левинской, И. В. Рыбаковой в кн. Афиней. Пир мудрецов. Кн. 1-8. М., 2003. С.529
  8. Першы Ватыканскі міфаграф II 24, 2
  9. Авідзій. Журботныя элегіі I 10, 26
  10. Гігін. Астраномія II 23, 2
  11. Лактанцый. Боскія законы I 21, 28
  12. Лукіян. Гутаркі богаў 23, 2
  13. Авідзій. Фасты VI 335—346
  14. Лукіян. Пра скокі 21
  15. Е. Штаерман. Кризис рабовладельческого строя в западных провинциях Римской империи. — с. 139—140
  16. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 6, 1-4
  17. Арфічныя гімны VI 9
  18. Ювенал. Сатыры II 95
  19. Гедыл. Эпіграма 1 Пейдж
  20. Феакрыт. Ідыліі I 21
  21. Мосх. Плач па Біёну, стар.27
  22. Страбон. Геаграфія VIII 6, 24 (стар.382)
  23. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 6, 4
  24. Афіней. Баль мудрацоў III 62, 103е

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!