Ніігата(яп.: 新潟県Ніігата-кэн) — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Цюбу на востраве Хонсю, Японія. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ніігата. Плошча прэфектуры складае 12 583,83 км²,[1] насельніцтва — 2 370 863 чалавека (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 188,41 чал./км².
Ніігата — адна з найбуйнейшых прэфектур Японіі, у ёй размяшчаецца найбольшая ў Японіі колькасць сінтаісцкіх свяцілішчаў. Яна з'яўляецца радзімай самурайскага заступніка Уэсугі Кэнсіна. Сучасная Ніігата вядомая сваімі папулярнымі горналыжнымі курортамі (Мёко).
Геаграфія
Ніігата мае выхад да Японскага мора. Яе тэрыторыя перасечана горамі, асабліва высокімі на межах з іншымі прэфектурамі. Да прэфектуры адносіцца астравы Садо і Авасіма. Ніігата размешчана ў адной з найбольш небяспечных сейсмічных зон. Тэрыторыя прэфектуры адпавядае гістарычнай правінцыі Этыго.
Адміністрацыйны падзел
У прэфектуры размешчана 20 гарадоў і 10 паветаў (7 пасёлкаў і 4 сёлы).
Першая эмблема прэфектуры была прынята 23 жніўня 1963 года. Яна ўяўляе сабой акружнасць, якая перарываецца стылізаваным сімвалам катаканы «га» (яп.: ガ). Сцяг прэфектуры быў прыняты таксама 23 жніўня 1963 года[3]. Новая эмблема была зацверджана 27 сакавіка 1992 года. Хваля, намаляваная на эмблеме, сімвалізуе патэнцыял для бязмежнага развіцця прэфектуры[4].
↑新潟県推計人口(平成22年6月1日現在)(яп.)(нявызн.) ?. Адміністрацыя прэфектуры Ніігата (1 чэрвеня 2010). — Колькасць насельніцтва прэфектуры Ніігата. Праверана 16 ліпеня 2010.
↑県花、県章及び県旗(яп.)(нявызн.) ?(недаступная спасылка). Niigata Prefectural Government. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.
↑ абSymbols of Niigata(англ.). Niigata Prefectural Government. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.
НИИГАТА // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.