Вакаяма[3] — прэфектура Японіі, якая займае паўднёвую частку паўвострава Кіі ў рэгіёне Кансай, вострава Хонсю. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вакаяма. Плошча прэфектуры — 4726,29 км², насельніцтва — 972 123 чалавекі (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 205,68 чал./км².
Геаграфія
Прэфектура Вакаяма знаходзіцца на поўдні і паўднёвым усходзе паўвострава Кіі на беразе Унутранага Японскага мора, узбярэжжа цягнецца 600 км. На поўначы знаходзіцца прэфектура Осака, на паўночны ўсход — прэфектура Нара. На ўсход ад прэфектуры Вакаяма знаходзіцца прэфектура Міэ.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У прэфектуры Вакаяма размешчана 9 гарадоў і 6 паветаў (20 пасёлкаў і 1 вёска).