Коты(яп.: 高知県Ко:ты-кэн, літар. «Высокія веды») — прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Сікоку на востраве Сікоку. Плошча прэфектуры складае 7 105,16 км²,[1] насельніцтва — 771 473 чалавека (31 мая 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 108,58 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Коты.
Прэфектура мяжуе на паўночным усходзе з прэфектурай Такусіма, на поўдні з прэфектурай Эхімэ. Тэрыторыя прэфектуры галоўным чынам гарыстая, але маюцца некалькі невялікіх раўнінных зон уздоўж рэк.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У прэфектуры Коты размешчана 11 гарадоў і 6 паветаў (17 пасёлкаў і 6 сёлаў).
Эмблема прэфектуры была абрана 15 красавіка 1953 года[3]. Сцяг прэфектуры афіцыйна не зацвярджаўся, але ў яго якасці звычайна выкарыстоўваюць белую эмблему на фоне колеру бардо. Маскотам прэфектуры стаў Курасіо-кун, названы па цёплым марскім цячэнні Курасіо[4].
КОТИ // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.
高知県(яп.)(нявызн.) ?. Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Коты. Праверана 23 ліпеня 2010.
高知県内市町村(яп.)(нявызн.) ?. Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Коты. Праверана 23 ліпеня 2010.