Заснаваны ў верасні 1925 года як жывы мемарыял жыхарам гэтай канадскай правінцыі і ўсяго Новага Свету, якія загінулі ў Першай сусветнай вайне. Гэта буйнейшы ўніверсітэт у Атлантычнай Канадзе і адзіны ўніверсітэт Ньюфаўндленда. Вучэльня пачалася з 57 студэнтаў. У 1940-я гады колькасць студэнтаў павялічылася да больш чым 400 асоб. У 1949 годзе Мемарыяльны універсітэцкі каледж атрымаў поўны статус універсітэта ад урада правінцыі. У 1961 годзе ўжо 1400 студэнтаў вучыліся ва ўніверсітэце.