Універсітэт імя Ф. Лаваля (фр.: Université Laval) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Квебек у правінцыі Квебек, Канада.
Агульная характарыстыка
Універсітэт быў заснаваны каталіцкім біскупам Франсуа дэ Лавалем з французскага магнацкага роду Манмарансі як Квебекская семінарыя ў 1663 годзе, што робіць яго старэйшай вышэйшай навучальнай установай у Канадзе і першай установай Паўночнай Амерыкі, якая надае вышэйшую адукацыю на французскай мове. Універсітэт, які быў заснаваны ў Старым Квебеку, пераехаў у новы кампус у 1950-х гадах. Ён уваходзіць у шэраг 10 лепшых канадскіх універсітэтаў па фінансаванні даследаванняў.
Факультэты і школы
- Адміністрацыя
- Сельская гаспадарка і харчаванне
- Архітэктура, горадабудаўніцтва і выяўленчае мастацтва
- Стаматалогія
- Адукацыя
- Права
- Літаратура і гуманітарныя навукі
- Лесаводства, геаграфія і геаматыка
- Міжнародныя даследаванні
- Мастацтва
- Медыцына
- Музыка
- Медсястрынства
- Фармацыя
- Філасофія
- Прыродазнаўства і інжынерыя
- Сацыяльныя навукі
- Тэалогія і рэлігіязнаўства
- Магістратура і аспірантура
Крыніцы
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|