Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць ад Еўропы і малалікасць насельніцтва, Новая Зеландыя прыняла актыўны ўдзел у баявых дзеяннях. Каля 103 000 новазеландскіх ваенаслужачых прынялі ўдзел у вайне. 16697 чалавек былі забітыя, 41317 атрымалі раненні. Упершыню ў складзе новазеландскай арміі ў баявых дзеяннях узялі ўдзел прадстаўнікі карэннага насельніцтва Новай Зеландыі — маары.
Самоа
Першай аперацыяй новазеландскіх войскаў у вайне стала акупацыя калоніі Германіі ў Ціхім акіяне — Самоа. 6 жніўня1914 года, новазеландскія войскі колькасцю 1413 салдат высадзіліся на Самоа, разам з аўстралійскімі войскамі. Нягледзячы на тое, што Германія адмовілася афіцыйна здаваць астравы, ніякага супраціву саюзным войскам не было аказана. Аўстралійскія і новазеландскія войскі без цяжкасцяў занялі астравы нямецкай калоніі.
Егіпет, Галіпалі
У кастрычніку 1914 года першая партыя новазеландскіх ваенаслужачых адправілася з Уэлінгтана на Заходні фронт. Аднак з-за таго, што турэцкая армія нечакана пачала наступленне ў Егіпце, было прынята рашэнне высадзіць новазеландцаў у раене Суэцкага канала, дзе яны прынялі ўдзел у адбіцці турэцкага наступу ў лютым 1915 года.
Пасля новазеландскія войскі былі накіраваныя ў Палестыну для барацьбы з турэцкімі войскамі. Новазеландскія дывізіі правялі шэраг паспяховых аперацый на Блізкім Усходзе, удзельнічалі ў штурме Іерусаліма і іншых значных аперацыях брытанскіх войскаў. Падчас баявых дзеянняў у Палестыне новазеландскія войскі налічвалі каля 17 700 чалавек, 640 з іх былі забітыя, 1146 параненыя.
Таксама новазеландскія часткі былі накіраваныя на Заходні фронт, дзе змагаліся супраць германскіх войскаў. Новазеландскія падраздзяленні вызначыліся пры захопе германскіх пазіцый у Месін, таксама новазеландскія войскі актыўна ўдзельнічалі ў бітве пры Пашэндэйле. Новазеландскія войскі выдатна праявілі сябе падчас вясновага наступлення германскіх войскаў, трывала заняўшы абарону ў горада Ам'ен.
За ўвесь час баявых дзеянняў на Заходнім фронце новазеландцам удалося захапіць у палон 2000 нямецкіх салдат і 60 гармат.
Пасля завяршэння вайны, новазеландскія войскі таксама ўвайшлі ў склад акупацыйных войскаў Антанты, накіраваных у Германію. За ўвесь час баявых дзеянняў на Заходнім фронце больш за 13 000 новазеландскіх салдат і афіцэраў загінула. 35000 новазеландцаў былі параненыя, а 414 ўзятыя ў палон.