У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Мошна.
Мо́шна — рака ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток Чарніцы (прыток Лучосы, басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі складае 33 км, плошча вадазбору 335 км². Вадазбор у паўднёвай частцы Віцебскага ўзвышша. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 ‰.
Даліна Мошны скрынкападобная шырынёй 200—300 метраў. Пойма двухбаковая. Шырыня рэчышча 4—6, у вусці да 12 метраў.
Асноўныя прытокі: Брыжоўка, Рубяжніца і Скулянка. На рацэ вёскі Міхалінава, Палёнаўка, Нізы, Сутокі (пры ўпадзенні ў Чарніцу) і гарадскі пасёлак Лёзна. У басейне ракі азёры Буёўскае, Міхалінава (Грабеніцкае)[1].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Літаратура