Рубяжні́ца — рака ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Мошна (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Плошча вадазбору 46 км². Упадае ў Мошну прыкладна за 0,6 км у напрамку на ўсход ад паўночнай ускраіны аграгарадка Адаменкі. Вадазбор у паўднёвай частцы Віцебскага ўзвышша.
Каля ракі вёскі Рубяжніца, Станіславова.
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 378. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 33. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)