Магілёўская вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска. Названа ў гонар горада Магілёў.
Пачынаецца ад перасячэння з вуліцай Маскоўская, перасякае вуліцы Слонімская, Прыгожая, Уфімская, Жукоўскага, выгінаецца на скрыжаванні з вуліцамі Валадзько і Аранская, перасякае завулак Самарскі, вуліцу Студэнцкая і завяршаецца сляпым завулкам. Працягласць — 2,8 км.