Вуліца Ара́нская — вуліца ў Ленінскім і часткова Кастрычніцкім раёнах Мінска .
Этымалогія
Назва вуліцы паходзіць ад назвы гістарычнага прадмесця Мінска Араны .
Размяшчэнне
Белмедпрэпараты на рагу з вул. Свярдлова
Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. З'яўляецца працягам вуліцы Магілёўскай і часткай Першага мінскага транспартнага кольца. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Валадзько , якая прымыкае з поўдня, перасякае чыгуначныя пуці, скрыжаванне з вуліцамі Свярдлова і Маякоўскага , раку Свіслач , з поўдня прымыкае вуліца Індустрыяльная , пасля скрыжавання з вуліцай Трасцянецкай , на якім ўзведзена двухузроўневая развязка, пераходзіць у Партызанскі праспект . Даўжыня вуліцы складае каля 1,2 км.
Эстакада на скрыжванні з Трасцянецкай вуліцай
Славутасці
Зноскі
Спасылкі
Асноўныя магістралі Плошчы Вуліцы і завулкі