Пачынаецца ад транспартнай развязкі скрыжавання Партызанскага праспекта з вуліцай Даўгабродская, перасякае шэраг вуліц і праспект Ракасоўскага і даходзіць да вуліцы Якубава. Частка вуліцы ад яе пачатку да перасячэння са Сляпянскім вадасховішчам захавала будынкі пасляваеннай архітэктуры: 1-, 2- і 3-павярховыя жылыя дамы маласямейнага тыпу. Тэрыторыя пасля перасячэння Сляпянскага канала да канца вуліцы характарызуецца позняй савецкай і сучаснай беларускай архітэктурай з высокай шчыльнасцю шматпавярховай забудовы.