Лычакіў[1] (укр.: Лича́ків) — гістарычная мясцовасць Львова, якая стала асновай Лычакіўскага раёна. Абмежаваная паркам «Знэсіння», вуліцамі І. Франка і К. Лявіцкага, Лычакіўскімі могілкамі.
Гісторыя
Першапачатковы Лычакіў — тыповае прыгараднае сяло, якое, не маючы афіцыйнага статусу прадмесця, спраўна выконвала яго функцыі. Першыя дамы былі закладзеныя тут у XV ст. Доўгі час парафіяльнаю тут была Царква Узвіжання святога Крыжа да яе разборкі ў 1786 г. па загадзе аўстрыйскага імператара Іосіфа ІІ.
У XVIII ст. тут быў створаны маёнтак Лютцэнгоф, вакол якога існавала сяло. Яго жыхары займаліся агародніцтвам, млынарствам (малолі збожжа на крупы і муку) і пекарствам (адсюль назвы вуліц Пякарскай, Мучной, Крупярскай), мужчыны былі рамізнікамі, а лычакавянкі наймаліся ў львоўскія дамы на хатнія работы. Пасля на ўскраіне Лычаківа пабудавалі Лычакіўскія могілкі, дзе хавалі заможных львавян.
У XIX ст. Лычакіў стаў львоўскім прадмесцем, што не перашкодзіла яго жыхарам называць далей сябе лычакавянамі. На Лычакіў улетку 1907 г. пусцілі электрычны трамвай. Але з-за таго, што жыхары прадмесця былі рамізнікамі, лычакіўскія жанчыны закідалі першы вагон і яго кіроўцу памідорамі і тухлымі яйкамі.
Сацыяльныя аб’екты
- Адміністрацыя Лычакіўскага раёна Львова
- інфекцыйная клінічная бальніца
- Абласная клінічная бальніца
- Абласная бальніца аднаўляльнага лячэння
- Абласны дыягнастычны цэнтр
- Раддом № 1
- Акруговы ваенны шпіталь
- Акруговы шпіталь пагранічных войскаў
- Абласны кардыялагічны дыспансер
Гістарычныя і культавыя аб’екты
Зноскі