Знэсіння[1] (укр.: Знесі́ння) — мясцовасць у Лычакіўскім раёне Львова, размешчаная паміж вул. Апрышкіўскай, чыгункай Львоў - Броды і лесапаркам Кайзэрвальд; на ўсходзе Знэсіння мяжуе з Вэлыкімі Крыўчыцамі. Назва мясцовасці паходзіць ад царквы Узнясення Гасподняга, што размешчана тут.
Гісторыя
У траўні 1872 г. тут былі адкрытыя габрэйскія могілкі, дзе хавалі габрэяў з Бруховіч, Віннікаў, Замарстынава, Збоішч, Галоска, Клепарава, Крыўчыц і Кульпаркава. Пасля Першай сусветнай вайны могілкі зачыненыя. У савецкі час іх тэрыторыя выкарыстоўвалася аўтабазай. У 1920-я гг. частка тэрыторыі Знэсіння, якая прылягала да Верхняга Лычакава, аддалі выкладчыкам Львоўскага ўніверсітэта пад забудову прыватных дамоў, што ўтварыла так званую "прафесарскую калонію". Знэсіння ўвайшло ў межы горада 11 красавіка 1930 г. Частка зямель Знэсіння ўваходзіць у рэгіянальны ландшафтны парк "Знэсіння".
Прадпрыемствы
- Львоўскі лікёра-гарэлачны завод
Зноскі