Снопкіў |
---|
Снопків |
|
Горад |
Львоў |
Адміністрацыйны раён горада |
Галіцкі раён |
Першае згадванне |
XVIII ст. |
Ранейшы статус |
фальварак, прадмесце |
Год уключэння ў межы горада |
ХІХ ст. |
Паштовыя індэксы |
79011 |
Снопкіў[1] (укр.: Снопків) — гістарычная мясцовасць у Галіцкім раёне Львова, абмежаваная вуліцамі Снопкіўскай, Руставэлі, Валоскай, Стуса, Дністэрскай, Зэлэнай, Тарнаўскага і Архыпэнка.
Агульная характарыстыка
Старэйшая забудова раёна адносіцца да часоў Аўстра-Венгерыі. Маецца шмат аб'ектаў ранняга канструктывізму, пабудаваных ў міжваенны перыяд. Часта трапляецца забудова савецкага перыяду, асобныя жылыя дамы збудаваныя ў часы незалежнасці, пераважна ў XXI ст.
Буйныя транспартныя патокі абыходзяць Снопкіў, таму тут шмат зялёных зон. Гэта, а таксама блізкасць мясцовасці да цэнтра горада, робіць Снопкіў адным з самых дарагіх і прывабных для пражывання раёнаў Львова.
Назва мясцовасці паходзіць ад фальварка, што знаходзіўся прыкладна там, дзе цяпер знаходзіцца стадыён "Украіна", які пабудавалі ў 1963 г.
У 1871 г. у гонар мясцовасці была названая вул. Снопкіўская.
Аб'екты
Зноскі