Луі Маркусі (сапраўднае імя Людвіг Казімір Ладзіслас Маркус, фр.: Louis Marcoussis; 14 лістапада 1878, Варшава — 22 кастрычніка 1941, Кюсэ, дэпартамент Алье) — французскі мастак і графік — кубіст. Дзядзька гісторыка літаратуры і культуры Макса Мільнера.
Жыццё і творчасць
Нарадзіўся ў Польшчы, у яўрэйскай сям’і. Некаторы час вывучаў у Варшаве права. З 1901 года вучыўся ў кракаўскай Акадэміі мастацтваў. У 1903 годзе Маркусі прыязджае ў Парыж і паступае ў Акадэмію Жуліяна, у клас Жуля Жазефа Лефеўра. Упершыню выстаўляе свае працы ў 1905 годзе, у Восеньскім салоне, і ў 1906 годзе — у Салоне незалежных. З 1907 года Маркусі сур’ёзна захапляецца кубізмам. Зарабляў на жыццё мастак стварэннем ілюстрацый і карыкатур для шматлікіх парыжскіх гумарыстычных і сатырычных часопісаў. У 1906 годзе ён знаёміцца з Эдгарам Дэга, у 1910 годзе — з Жоржам Бракам, Пікаса і Гіёмам Апалінерам. Быў сябрам мастакоў Хуана Грыса, Фернана Лежэ, Франсіса Пікабіа, Марселя Дзюшана, Альбера Глеза і інш.
З 1914 па 1919 год, у гады Першай сусветнай вайны, мастак служыць у Французскім Замежным легіёне. У 1920-я гады Л. Маркусі здзяйсняе паездку па ЗША. У 1933 годзе ён становіцца прафесарам па друкаванай графіцы ў парыжскай Акадэміі Шлефер. У 1940 годзе пры наступленні нямецкіх войскаў мастак з’язджае ў Кюсэ каля Вішы, дзе ў наступным годзе, увосень, памірае.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|