Лары

Лары
* груз. ლარი
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 GEL
Сімвалы
Вытворныя і паралельныя адзінкі
Дробныя тэтры
Уведзена 2 кастрычніка 1995[1]
Валюта-папярэднік Georgian kuponi[d] і савецкі рубель
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Нацыянальны банк Грузіі
Курсы на 19 снежня 2024 года
1 USD 2,886 GEL
1 EUR 3 GEL
1 RUB 0,02791 GEL
1 GBP 3,636 GEL
1 JPY 0,01864 GEL
1 BYN 0,8056 GEL
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ла́ры (груз. ლარი) — грашовая адзінка Грузіі.

Код валюты па ISO 4217: GEL. Уведзеная ў 1995 годзе ў перыяд кіравання Эдуарда Шэварднадзэ. 1 лары = 100 тэтры.

У цяперашні час у звароце знаходзяцца манеты вартасцю 5, 10, 20, 50 тэтры, а таксама 1 і 2 лары, банкноты ў 5, 10, 20, 50, і 100 лары.

Серыя 1996—2006 гадоў

Выява Намінал
(лары)
Памеры
(мм)
Апісанне Годы друку
Пярэдні бок Адваротны бок
1 115×61 Пярэдні бок: партрэт мастака-прымітывіста Ніко Пірасмані (1862—1918)
Адваротны бок: панарама Тбілісі.
1995 1999
2002 2007
2 Пярэдні бок: партрэт кампазітара Захара Паліяшвілі (1871—1933)
Адваротны бок: будынак Грузінскага тэатра оперы і балета імя Паліяшвілі
1995 1999
2002
5 Пярэдні бок: партрэт гісторыка Івана Джавахішвілі (1876—1940).
Адваротны бок: будынак Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта; карта Грузіі.
1995 1999
2002 2008
2011 2013
10 125×63 Пярэдні бок: партрэт паэта Акакія Церэтэлі (1840—1915).
Адваротны бок: партрэт маці грузінскага мастака Давіда Какабадзэ.
1995 1999
2002 2007
2008 2012
20 131×65 Пярэдні бок: партрэт пісьменніка і паэта Ільі Чаўчавадзэ.
Адваротны бок: помнік заснавальніку Тбілісі цару Вахтангу I Гаргасалі на фоне карты Тбілісі XVIII ст.
1995 1999
2002 2008
2011 2013
50 135×66 Пярэдні бок: партрэт царыцы Тамары.
Адваротны бок: знак задыяка «Стралец».
1995 1999
2004 2008
2011 2013
100 140×67 Пярэдні бок: партрэт грузінскага паэта XII ст. Шата Руставелі.
Адваротны бок: кампазіцыя з біблейскім сюжэтам — «Данііл ў логаве льва» — рэльефны малюнак з манастыра ў Мартвілі (VII ст.).
1995 1999
2004 2008
2012
200 146×72 Пярэдні бок: партрэт нациянальнага героя Какуца Чалакашвілі (1888—1930).
Адваротны бок: від Сухумі.
2006
Маштаб малюнкаў — 1,0 пікселя на міліметр.

Банкнота ў 500 лары з партрэтам цара Давіда Будаўніка, які трымае ў правай руцэ скрутак, а ў левай — Гелатскі манастыр, і нацыянальным арнаментам ў 1995 была надрукаваная ў Вялікабрытаніі, але так і не выйшла ў абарачэнне. У 2011 годзе Нацыянальны банк Грузіі выпусціў абмежаваную сувенірную серыю гэтых банкнот.

Серыя 2016—2019 гадоў

Банкнота 100 лары 2016 г.

З 2016 года Нацыянальным Банкам Грузіі быў пачаты выпуск новай серыі банкнот. У 2016 годзе былі надрукаваны новыя купюры наміналам 20, 50 і 100 лары, у 2017 — 5 лары, у 2019 — 10 лары.

Нягледзячы на тое, што банкноты новага ўзору даволі моцна адрозніваюцца ад банкнот папярэдняй серыі па каляровай гаме, размяшчэнні элементаў, агульным афармленні і памерах, прысвечаны яны тым жа асобам, што і купюры адпаведных наміналаў узору 1995 года[2].

Гл. таксама

Спасылкі

  1. History of Georgian money — 1919.
  2. Лары — грошы маленькай і прыгожай краіны Грузіі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!