Ліхтэнштэйнскі франк

Ліхтэнштэйнскі франк
* ням.: Liechtensteiner Franken
аверс 10 франкаў 1946 рэверс 10 франкаў 1946
аверс 10 франкаў 1946рэверс 10 франкаў 1946
Тэрыторыя абарачэння
Краіна-эмітэнт  Ліхтэнштэйн
Манеты і банкноты ў абарачэнні
Манеты 1/2, 1, 2, 5, 10, 20, 25, 50, 100 франкаў
Банкноты няма
Уведзена 1921
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліхтэнштэйнскі франк (ням.: Franken) — валюта Ліхтэнштэйна з 1924 года, якая выкарыстоўваецца сумесна з швейцарскім франкам, таксама з’яўляецца афіцыйнай валютай краіны, бо Ліхтэнштэйн і Швейцарыя з 1921 года знаходзяцца ў мытным і валютным саюзе. Да 1921 валютай княства была аўстрыйская крона.

У 1924 годзе былі выпушчаны першыя ліхтэнштэйнскія манеты ў франках — сярэбраныя 1/2, 1, 2 і 5 франкаў. Наступны выпуск адбыўся ў 1930 годзе, адчаканены залатыя 10 і 20 франкаў. Далей чаканіліся толькі залатыя манеты.

Па дамове са Швейцарыяй 1980 Ліхтэнштэйн мае права чаканіць уласныя манеты, абавязваючыся выкарыстоўваць швейцарскія банкноты. У абароце знаходзяцца толькі швейцарскія грашовыя знакі, ліхтэнштэйнскія манеты выпускаюцца толькі як памятныя.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!