Ніко Пірасмані[5], таксама Ніко (Мікалай Асланавіч) Пірасманашвілі (груз. ნიკო ფიროსმანი, груз. ნიკოლოზ ასლანის ძე ფიროსმანაშვილი; 1862, с. Мірзаані, Грузія — 5 мая 1918, Тбілісі) — грузінскі мастак-самавук, прадстаўнік інсітнага мастацтва.
Творчасць
Працаваў у Тбілісі. Маляваў самаробнымі фарбамі на кляёнцы і блясе шыльды для сталовых-духанаў і забаўляльных устаноў і карціны на тэмы народнага жыцця, пейзажы, нацюрморты, выяавы жывёл. Творы вызначаюцца насычаным глыбокім каларытам, кантрастнымі спалучэннямі халодных сіне-чорных і цёплых светлых колеравых плям, пластычнай завершанасцю форм, спалучэннем унутранага драматызму са знешнім спакоем персанажаў: «Дворнік»
(1904), «Мядзведзь у месячную ноч» (1905), «Нацюрморт» (1910—12), «Лань» (1916), «Прадавец дроў», «Гулянка трох князёў», «Кампанія Бего», «Рыбак сярод скал» і інш.
Галерэя
-
Рыбак. 1900-я гг.
-
Актрыса Маргарыта. 1909 год.
-
Жыраф. 1900-я гг.
-
Дзяўчынка з шарыкам. 1900-я гг.
-
Нацюрморт
-
Жанчына з дзецьмі, якая ідзе да крыніцы
-
Чалавек, які едзе на асле
-
Порт Батумі
Ушанаванне памяці
На радзіме Н. Пірасманашвілі адкрыты яго Дом-музей.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі