Крутаякі[1] (руск.: Крутояки) — вёска ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Першамайскага сельскага паселішча.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска Крутаякі абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з жніўня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].