Вёска
Ляхавічы
Ляхавічы на карце Расіі ±
|
Ляхавічы (руск.: Ляховичи) — вёска ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Надзейкавіцкага сельскага паселішча.
Размешчана на заходніх схілах пагорыстых берагоў рэчкі Сожанкі[ru].
Прозвішчы жыхароў вёскі: Друкоўскія, Касценічы, Асмалоўскія, Судзілоўскія, таксама нейкі час жылі Харкевічы з Зімоніна.
Па ніжняй дарозе жыхары вёскі хадзілі ў касцёл Бабуліцкага маёнтка Свіршчэўскіх.
Гісторыя
У часы Вялікага Княства Літоўскага вёска ўваходзіла ў склад Мсціслаўскага ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Ляхавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
Паводле афіцыйных звестак на 1866 год беларусы складалі 94,7% насельніцтва.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР, але 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Зноскі
|
---|
Цэнтр | | |
---|
Вёскі | |
---|