Келеборн[1] (сінд.: Celeborn) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна муж Галадрыель, бацька Келебрыян, дзядуля Арвен, Эладана і Элрахіра. Яго імя ў перакладзе з сіндарына азначае «срэбнае дрэва».
Лічыцца, што Келеборн быў сваяком (магчыма, пляменнікам) Цінгала (сынам яго малодшага брата Эльма[2]). Калі Фінрад заснаваў крэпасць Нарготранд, Галадрыель не пайшла з ім, а засталася ў Дарыяце, скарыстаўшыся запрашэннем Меліян. Менавіта там яна сустрэла Келеборна, яны пакахалі адзін аднаго і там жа ўзялі шлюб.
Калі эльфам Серадзем'я была зноў адкрыта дарога ў Валінор, Келеборн і Галадрыель адмовіліся адплысці на Захад. Яны жылі ў Эрэгіяне да таго, як быў заснаваны Лорыен.
Паводле некаторых звестак, Келеборн таксама з'яўляўся сваяком Німлат, жонкі Дзіёра. Падчас Вайны Пярсцёнка насіў мянушку Прамудры[3].
…Пасля падзення Саўрана Цемра рассеялася, і войскі Ворага ахапілі страх і роспач. Оркі Дол-Гулдура тройчы штурмавалі Лорыен, але сіла Блаславёных Земляў была такой вялікая, што без Саўрана ўзяць Лорыен не ўдалося. Лясы на межах моцна пацярпелі, але напады былі адбіты, а калі развеялася Завеса Цемры, Келеборн на чале вялікага атрада пераправіўся праз Андуін і ўзяў Дол-Гулдур. Галадрыель абрынула сцены крэпасці.— Дж. Р. Р. Толкін. Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля. Дадатак II «Аповесць гадоў (Храналогія Заходніх Земляў)»
— Дж. Р. Р. Толкін. Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля. Дадатак II «Аповесць гадоў (Храналогія Заходніх Земляў)»
Келеборн не пажадаў пакідаць Серадзем'е і застаўся ў Лорыене з апошнімі прадстаўнікамі свайго народа. Праз некалькі гадоў пасля адплыцця Галадрыель Келеборн адвёў лорыенскіх эльфаў у Імладрыс і стаў жыць там з сынамі Элранда. З часам ён таксама пакінуў Серадзем'е на апошнім караблі разам з кіраўніком Шэрых Гаваняў Кірданам, які чакаў гэтай гадзіны.
Генеалогія Першанароджаных Эльфаў
Некаторыя крытыкі адзначаюць, што персанаж Келеборна выглядае меней значным у параўнанні з Галадрыель[4]. Сярэбраныя валасы Келеборна і залатыя валасы яго жонкі нагадваюць Тэлперыян і Лаўрэлін, Дрэвы Валінора, і сімвалізуюць сувязь персанажа з дрэвамі[5]. Таксама існуе сцвярджэнне пра сувязь Келеборна з персанажам Кюлеборн (ням.: Kuhleborn) з аповесці Фрыдрыха дэ ла Мот Фуке «Ундзіна»[6].
У кінатрылогіі Пітэра Джэксана «Уладар пярсцёнкаў» у ролі Келеборна выступіў новазеландскі акцёр Мартан Чокаш. У фільме «Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля» ён далучаецца да Фрода, Більба, Гандальфа і Элранда, і разам са сваёй жонкай Галадрыель усходзіць на борт эльфійскага карабля, які плыве ў Валінор — гэты эпізод не апісваецца ў арыгінальнай версіі аднайменнай кнігі Толкіна.
Келеборн — імя не толькі аднаго з эльдар, але і дрэва, якое расло на Тол-Эрэсеа, саджанца Галатыліяна.
Кінатрылогія Пітэра Джэксана (Брацтва пярсцёнка • Дзве вежы • Вяртанне караля) • Мультфільмы (Уладар пярсцёнкаў • Вяртанне Караля) • Фанацкія фільмы (Паляванне на Голума • Нараджэнне надзеі)
Брацтва пярсцёнка • Дзве вежы • Вяртанне караля
Більба • Фрода • Сэм • Мэры • Піпін • Гэндальф • Радагаст • Эльранд • Галадрыэль • Арагорн • Арвен • Тэадэн • Эавін • Эамер • Грыма • Фарамір • Дэнетар II • Легалас • Гімлі • Борамір • Келебарн • Дрэвабарод • Том Бамбадзіл • Залацінка • Саўран • Саруман • Назгулы (Кароль-чарадзей) • Голас Саўрана • Голум • Шэлаб
Пярсцёнкі ўлады (Пярсцёнак Усеўладдзя) • Паланціры • Люстэрка Галадрыэль • Атэлас
Аман • Арнар (Артэдайн • Рудаўр • Кардалан) • Ангмар • Шыр (Бакленд) • Стары лес • Прыгор'е • Рывендэл • Морыя • Лорыен • Ліхалессе • Эрэбор • Жалезныя Узгоркі • Ізенгард (Ортханк) • Дунланд • Рохан • Фангарн • Гондар • Мордар • Харад • Кханд • Рун
Людзі (Эдайн • Рахірым • Дунландцы • Істэрлінгі • Харадрым) • Хобіты • Гномы • Эльфы • Паўэльфы • Энты • Оркі • Тролі