Жудзе́ц (рум.: judeţ — «павет») — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Румыніі першага ўзроўню. Жудзецы падзяляюцца на гарады і камуны.
Упершыню падзел на жудзецы быў уведзены ў XV стагоддзі, калі жудзецы кіраваліся жу́дамі (рум.: jude), якія выконвалі адміністрацыйныя і судовыя функцыі. Сучасны адміністрацыйны падзел на жудзецы быў усталяваны ў XIX стагоддзі па прыкладзе французскіх дэпартаментаў: у кожным жудзецы быў прызначаны прэфект, які быў прадстаўніком урада жудзеца і главой мясцовай адміністрацыі.
Камуністычная партыя змяніла сістэму жудзецаў рускай сістэмай раёнаў, але ў 1968 годзе жудзецы былі адноўлены. У 1981 годзе былыя жудзецы Ілфаў і Яламіца былі рэарганізаваны ў жудзецы Джурджу, Кэлэраш, Яламіца і Ілфаў. Да 1995 года Ілфаў быў асобным жудзецам. У наш час ён знаходзіцца ў падпарадкаванні муніцыпія Бухарэст.
Румынія падзелена на 41 жудзец і 1 муніцыпій (2011):